ДЗЕНЬ ВОЛІ -102 vs КАРАНАВІРУС. Як адзін з замоўшчыкаў святкавання БНР102 лічу, што фармат ў такім выглядзе, якім ён быў у 2018 і 2019 прыйдзецца адмяніць. Бяспека людзей мусіць стацца прыярытэтам. калі не для ўлады, то для апазіцыі. Канчатковае рашэнне будзем прымаць бліжэйшымі днямі, але калі ўлады не турбуюцца пра бяспеку людзей. то прынамсі дэмакратычныя сілы мусяць даць прыклад. Эпідэмія каранавірусу набірае моц па ўсім свеце. Нават улады РФ робяць болей для аброны людзей, чым беларускія. Калі іншыя краіны спыняюць авіязлучэнні, то, насуперак афіцыйным заявам, належны кантроль ў беларускіх аэрапартах адсутнічае. Да прыкладу, у аэрапорце правяралі толькі людзіей, каторыя прыляталі з Італіі НАЎПРОСТАВЫМІ рйсамі. Беларусы, што прыялцелі з Італіі праз перасадкі - самі доўга дабіваліся, каб ў іх узялі аналіз ў арапорце. У еўрапейскіх краінах абвяшчаецца каранцін у навучальных установах, а ў Беларусі, нават калі хварэюць студэнты - ВНУ працягвае працу.... Колькасць захварэўшых замоўчваецца ўладамі. Інфармацыю пра новыя выпадкі часцяком падцвярджаюць толькі пасля таго, як яна з'явіцца ў сацсэтках. Што вы мяркуееце сябры, святкаваць БНР102 ў вулічным фармаце трэба нягледзечы ні на што, альбо зрабіць прыярытэтам бяспеку людзей? #короновирус, #каранавірус #БНР102, #ДзеньВоли102, #Рымашевский #Рымашэўскі